Інфармацыя аб універсітэце
Установа адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт” (ВДМУ) заснавана ў 1934 годзе як бальніца-медвуз і з`яўляецца адным са старэйшых устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь. Першым дырэктарам інстытута быў назначаны доктар медыцынскіх навук, прафесар Майсей Анісімавіч Хазанаў, выхаванец медыцынскага факультэта Бернскага ўніверсітэта (Швейцарыя).
Да 1941 года ажыццёўлена сем выпускаў урачоў. Вялікая Айчынная вайна на доўгія гады замарудзіла развіццё ВУЗа. У пачатку вайны інстытут быў эвакуіраваны ў Чалябінск, затым у 1943 годзе – у Яраслаўль. Пасля на базе Віцебскага медыцынскага інстытута быў створаны Яраслаўльскі медыцынскі інстытут. У 1944 годзе частка супрацоўнікаў інстытута вярнулася ў Мінск, удзельнічала ў аднаўленні Мінскага медыцынскага інстытута. І толькі ў 1946 годзе інстытут вярнуўся на родную Віцебшчыну. З 1946 года па 1950 вуз узначальваў Анісім Іванавіч Саўчанка, намеснік Міністра аховы здароўя БССР. У 1948 годзе створана студэнцкае навуковае таварыства. У 1951 годзе інстытут узначаліў выпускнік 1-га Маскоўскага медыцынскага інстытута, прафесар Іван Іларыёнавіч Багдановіч. У 1959 годзе ўступае ў строй будынак галоўнага вучэбнага корпуса.
У 1959 годзе ствараецца, разам з дзеючым лячэбна-прафілактычным факультэтам, фармацэўтычны факультэт. З 1961 года вуз узначаліла прафесар Мядзведзева Глафіра Антонаўна. У 1962 годзе адкрываецца Цэнтральная навукова-даследчая лабараторыя (ЦНДЛ), пабудаваны два інтэрнаты. З 1965 па 1979 год рэктар ВДМІ – дацэнт Мядзведскі Яўген Нікандравіч. За гэтыя гады пабудаваны інтэрнат, пачалося будаўніцтва лабараторна-тэарэтычнага корпуса. З 1979 па 1996 год рэктар – Сачак Міхаіл Рыгоравіч, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР. У 1981 годзе ўступае ў эксплуатацыю новы будынак лабараторна-тэарэтычнага корпуса агульнай плошчай 14 тыс. кв.м., у 1986 годзе – яшчэ два інтэрнаты, а ў 1987 – спартыўны комплекс і сталовая. З 1981 года вядзецца падрыхтоўка ўрачоў і правізараў для замежных дзяржаў. У 1984 годзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за заслугі па падрыхтоўцы кадраў для практычнай аховы здароўя Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут быў узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў.
З 1997 па 2005 г. універсітэт узначальваў д.м.н., прафесар, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь Косінец Аляксандр Мікалаевіч, выбраны 24 красавіка 2024 года Намеснікам Старшыні Усебеларускага народнага сходу. Пад яго кіраўніцтвам ва ўніверсітэце праведзены глыбокія пераўтварэнні. Адкрыты факультэты: падрыхтоўкі замежных грамадзян (1997), павышэння кваліфікацыі спецыялістаў і перападрыхтоўкі кадраў (1997), прафарыентацыі і давузаўскай падрыхтоўкі (1998), стаматалагічны (2001), педагогікі і псіхалогіі вышэйшай медыцынскай школы (2001). У 1998 годзе інстытут паспяхова прайшоў атэстацыю і акрэдытацыю на статус вышэйшай навучальнай установы ўніверсітэцкага тыпу і быў пераўтвораны ў Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт. На факультэтах арганізоўваюцца новыя кафедры і курсы павышэння кваліфікацыі спецыялістаў. Распрацавана і ўкаранёна сістэма кантролю якасці ведаў. Створана канкурэнтаздольная сістэма медыцынскай адукацыі на сусветным рынку адукацыйных паслуг. Створана электронная бібліятэка, камп`ютарныя класы, якія падключаны да сусветных крыніц інфармацыі.
10 сакавіка 2003 года загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь была створана Клініка ВДМУ. З 2015 па 2023 г. універсітэт узначальваў д.м.н., прафесар Шчастны Анатоль Тадэвушавіч.
У 2022 годзе ВДМУ ўвайшоў у чарговы рэліз рэйтынгу Times Higher Education Impact Ranking, у які, апрача ВДМУ, увайшлі толькі 5 устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, што сведчыць аб прызнанні ВДМУ міжнародным акадэмічным таварыствам.
У 2022 годзе ВДМУ прайшоў інстытуцыянальную і праграмную акрэдытацыю на адпаведнасць дзейнасці ўніверсітэта міжнародным стандартам Сусветнай федэрацыі медыцынскай адукацыі і асацыяцыі медыцынскіх устаноў адукацыі ў Еўропе. У 2023 годзе ВДМУ прайшоў акрэдытацыю на адпаведнасць заяўленаму віду – універсітэт і па спецыяльнасцям (4 спецыяльнасці вышэйшай адукацыі і 10 спецыяльнасцей перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў).
У цяперашні час універсітэт узначальвае д.м.н., прафесар Чуканаў Аляксей Мікалаевіч. У красавіку 2024 года Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт быў занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару як пераможца спаборніцтва за дасягненні ў 2023 годзе найлепшых паказчыкаў сярод арганізацый адукацыі.
У ВДМУ функцыянуюць 8 факультэтаў:
- факультэт давузаўскай падрыхтоўкі;
- лячэбны факультэт;
- педыятрычны факультэт;
- фармацэўтычны факультэт;
- стаматалагічны факультэт;
- факультэт падрыхтоўкі замежных грамадзян;
- факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў;
- факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі па педагогіцы і псіхалогіі.
Матэрыяльна-тэхнічная база ўніверсітэта ўвесь час развіваецца і ўключае ў сябе 6 вучэбных карпусоў, 8 добраўпарадкаваных інтэрнатаў, 3 сталовыя, медыцынскую бібліятэку, 2 спартыўныя залы, стадыён, трэнажорныя залы, 24 клінічныя базы, навукова-даследчую лабараторыю з віварыем, цэнтр трансферу медыцынскіх і фармацэўтычных тэхналогій, клініку ВДМУ, універсітэцкую стаматалагічную паліклініку, вучэбны цэнтр практычнай падрыхтоўкі і сімуляцыйнага навучання. У карпусах універсітэта, сталовай і студэнцкіх інтэрнатах ёсць бесправадная сетка Wi-Fi з бясплатным доступам у Інтэрнэт. Лекцыйныя аўдыторыі і вучэбныя комнаты абсталяваны LED-тэлевізарамі і мультымедыйным абсталяваннем для дэманстрацыі навучэнцам вучэбных матэрыялаў.
Навучанне ў ВДМУ грунтуецца на наступных прынцыпах:
1) практыкаарыентаваная падрыхтоўка;
2) прафесійная арыентацыя;
3) сістэмнае ўзаемадзеянне;
4) бесперапынная прафесійная адукацыя.
Ва ўніверсітэце сфарміраваны знакамітыя не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і за мяжой навуковыя школы:
- Хірургічныя захворванні і траўмы;
- Фармакалогія, фармацыя і біятэхналогія;
- Інфекцыі і біялагічная бяспека;
- Хваробы сістэмы кровазвароту;
- Здаровая маці – здаровае дзіця;
- Унутраныя хваробы;
- Медыцынская рэабілітацыя;
- Інавацыйная педагогіка.
Штоквартальна ў ВДМУ выпускаецца 4 навукова-практычныя часопісы: Веснік Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, “Навіны хірургіі” (прадстаўлены ў Міжнароднай базе дадзеных SCOPUS), “Веснік фармацыі” і “Ахова мацярынства і дзяцінства”. Бібліятэка ВДМУ змяшчае буйнейшы у Віцебскай вобласці фонд медыцынскай літаратуры, які налічвае каля 500 экзэмпляраў і ўвесь час папаўняецца.
ВДМУ забяспечвае высокую якасць адукацыі, правядзенне прафесійнай арыентацыі абітурыентаў і студэнтаў, цесную сувязь навучання і ўсебаковага духоўна-маральнага развіцця навучэнцаў, студэнцкую мабільнасць, сістэмнае ўзаемадзеянне з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў, практыкаарыентаваную падрыхтоўку спецыялістаў і бесперапынную прафесійную адукацыю. У ВДМУ функцыянуе сістэма дыстанцыйнага навучання – Інтэрнэт-рэсурс, які змяшчае вучэбныя матэрыялы па ўсіх дысцыплінах, якія выкладаюцца ва ўніверсітэце, даступныя для студэнтаў у любы час з любога месца па сетцы Інтэрнэт, у тым ліку з мабільных прылад. На базе ВДМУ арганізавана работа вучэбнага цэнтра практычнай падрыхтоўкі і сімуляцыйнага навучання, дзе студэнты засвойваюць тэхніку выканання лячэбных і дыягнастычных маніпуляцый, сучасныя медыцынскія тэхналогіі. На манекенах і вучэбных трэнажорах студэнты адпрацоўваюць аказанне першай дапамогі пацярпелым у дарожна-транспартных здарэннях (ДТЗ), пры траўме, правядзенне сардэчна-лёгачнай рэанімацыі, навучаюцца акушэрска-гінекалагічным навыкам і навыкам, якія выкарыстоўваюцца ў лапараскапічнай хірургіі. У гэтым цэнтры таксама праводзіцца выніковая атэстацыя студэнтаў па клінічных дысцыплінах. Акадэмічная мабільнасць студэнтаў ВДМУ ажыццяўляецца шляхам праходжання летняй вытворчай практыкі ў замежных вузах, удзелу студэнтаў у міжнародных прадметных алімпіядах, міжнародных студэнцкіх конкурсах, навуковых канферэнцыях, форумах, міжнародных грантавых праграмах і летніх школах. Пачынаючы з 1-га курса, студэнты маюць магчымасць займацца навуковай работай. Актыўна функцыянуюць студэнцкія навуковыя гурткі на кожнай кафедры і лабараторыі прафесійнага майстэрства.
Выхаваўчая і ідэалагічная работа ў ВДМУ ажыццяўляецца ў межах рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі і праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва. Для кожнай вучэбнай групы студэнтаў на 1-4 курсах назначаецца куратар з ліку выкладчыкаў. Куратары дапамагаюць студэнтам у адаптацыі да навучання ва ўніверсітэце, спрыяюць умацаванню вучэбнай дысцыпліны, стварэнню ўмоў для паспяховай вучобы, развіцця навыкаў самастойнай работы і самарэалізацыі. У ВДМУ створаны і развіваецца інстытут студэнцкага самакіравання, якое прадстаўлена студэнцкімі саветамі на кожным факультэце, саветам студэнцкага навуковага таварыства, саветам па якасці адукацыі, а таксама прафсаюзным камітэтам студэнтаў, камітэтам першаснай арганізацыі “Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі”, дабраахвотным студэнцкім атрадам дружыннікаў і саветам валанцёраў ВДМУ. У 2021 годзе ў ВДМУ створаны Ваенна-патрыятычны клуб “Служу Айчыне”, у рамках работы якога студэнты ўдзельнічаюць у арганізацыі мерапрыемстваў, прысвечаных памятным датам гісторыі краіны, праводзяць пашуковую работу па захаванні гістарычнай памяці перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Навучэнцы ўдзельнічаюць у рабоце 16 калектываў мастацкай самадзейнасці і аб`яднанняў па інтарэсах, спартыўных секцый, 4 валанцёрскіх атрадаў, актыўна ўдзельнічаюць у рабоце першаснай арганізацыі “Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі”, першаснай арганізацыі грамадскага аб`яднання “Беларускі Саюз жанчын”, першаснай арганізацыі Беларускага Таварыства “ Чырвоны Крыж”, прафсаюза студэнтаў, медыяцэнтра ўніверсітэта. З 1997 года рэгулярна выпускаецца шматтыражная газета “Медвузавец” (11 нумароў на год). ВДМУ супрацоўнічае з Праваслаўнай Царквой у рамках рэалізацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой.
Ва ўніверсітэце ёсць выдатная спартыўная база для актыўных заняткаў фізічнай культурай і спортам (стадыён, 2 гульнёвыя спартыўныя залы, стралковы цір, лыжная база, 4 трэнажорныя залы ў інтэрнатах). Студэнты маюць магчымасць займацца ў спартыўных секцыях па 17 відах спорту, у тым ліку па армрэслінгу, спартыўнай аэробіцы, баскетболе, боксе, валейболе, гіравым спорце, міні-футболе, настольным тэнісе, спартыўным арыентаванні, шахматах, дзюдо, амерыканскім футболе, бадмінтоне. Студэнты ВДМУ рэгулярна прымаюць удзел у спартыўных спаборніцтвах у Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі і займаюць прызавыя месцы.
У пасланні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу 31 сакавіка 2023 года сказана: “Сёння Беларусь з`яўляецца адукацыйным хабам Усходняй Еўропы, дзе створаны ўсе ўмовы для атрымання фундаментальнай і прыкладной адукацыі па самым шырокім спектры спецыяльнасцей”. Установа адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт” паспяхова выконвае ўскладзеную на яго задачу.
Беларуская мова
Русский
English
French
Spanish
中文(繁體.台灣)
العربية الموحدة






