Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт – адна з буйных вышэйшых устаноў адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. На сённяшні дзень у яго сценах праходзяць навучанне больш за 6 тысяч студэнтаў і слухачоў. Больш за 500 студэнтаў з 30 краін свету навучаюцца на факультэце падрыхтоўкі замежных грамадзян.
Структуру ВНУ ўтвараюць:
- 7 факультэтаў,
- 63 кафедры,
- навукова-даследчая лабараторыя,
- навукова-даследчы аддзел,
- інфармацыйны цэнтр,
- бібліятэка,
- рэдакцыйна-выдавецкі паліграфічны цэнтр.
Універсітэт мае батанічны сад, вучэбна-вытворчую аптэку, якія выкарыстоўваюцца для падрыхтоўкі спецыялістаў па фармацыі. Універсітэт выдае 4 навукова-практычныя часопісы, шматтыражную газету "Медвузовец".
Пры ўніверсітэце працуюць:
- Клініка ВДМУ;
- Клініка стаматалагічнага факультэта;
- 2 аптэкі;
- Кантрольна-аналітычная лабараторыя.
Універсітэт падтрымлівае і развівае рознабаковыя кантакты ў сферы медыцынскай адукацыі і падрыхтоўкі кадраў, навуковых даследаванняў і інфармацыйнага забеспячэння з радам буйнейшых устаноў Расійскай Федэрацыі, СНД і далёкага замежжа.
Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт заслужана займае высокае месца ў сістэме рэйтынгавай адзнакі. Ступені, якія прысвойваюцца пасля заканчэння ВДМУ, прызнаюцца Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ), Адукацыйнай камісіяй па замежным медыцынскім дыпламаваным спецыялістам (ECFMG, Філадэльфія, ЗША), Літоўскім цэнтрам па ацэнцы якасці вышэйшай адукацыі (Літва), Міністэрствам асветы і вышэйшай адукацыі (Рэспубліка Ліван), Федэратыўнай службай праверкі дыпломаў (FCVS, Далас, ЗША), Медыцынскімі Саветамі Індыі, Шры-Ланкі, Ірландыі і г.д.
У 2009 годзе ВНУ за асаблівыя заслугі ў сацыяльна-культурнай сферы, вялікі ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя, забеспячэнне яе ўрачэбнымі, правізарскімі і навуковымі кадрамі, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта краіны, універсітэту быў уручаны Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.
Універсітэт аказвае шырокі спектр платных медыцынскіх паслуг па дзяржаўных расцэнках.