Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ВДМУ

Кіраўніцтва факультэта:

DmitrachenkoTI

Дэкан - прафесар, д.м.н. Дмітрачэнка Таццяна Іванаўна
Кантактны тэлефон: +375 (212) 33-18-80

DorofeevaTA

Нам. дэкана - старшы выкладчык Ігнацьева Алена Уладзіміраўна 
Кантактны тэлефон: +375 (212) 60-14-37

Супрацоўнікі дэканата:

Метадыст - Быкава Ірына Генадзеўна
Метадыст – Кацерушкіна Таццяна Віктараўна

 

Час працы дэканата

Пан. - Пт. з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак - з 13.00 да 13.30

Кантактны тэлефон: +375 (212) 60-14-37
Паштовы адрас: 210009, г. Віцебск, пр-т Фрунзэ, 27
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце створаны ў 1997 годзе. Факультэт акрэдытаваны, як адпаведны сучасным стандартам, камісіяй незалежных экспертаў Дзяржаўнай інспекцыі сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь.

На факультэце прайшлі навучанне больш за 32 тысячы ўрачоў і правізараў з Рэспублікі Беларусь і краін СНД. Вучэбны працэс ажыццяўляюць 23 дактары і 37 кандыдатаў медыцынскіх і фармацэўтычных навук.

Асноўнай мэтай навучання на факультэце з'яўляецца вывучэнне слухачамі навейшых дасягненняў навукі і перадавога вопыту ў вобласці медыцыны і фармацыі. Галоўная ўвага звяртаецца на паглыбленне і замацаванне тэарэтычных ведаў; набыццё новых і ўдасканаленне наяўных практычных навыкаў; азнаямленне з новым абсталяваннем, прыборамі; засваенне перадавых формаў, метадаў і прыёмаў работы.

На факультэце павышаюць кваліфікацыю спецыялісты, якія маюць вышэйшую медыцынскую або фармацэўтычную адукацыю па профілі "Ахова здароўя", кірунак адукацыі "Прафілактыка, дыягностыка, лячэнне, рэабілітацыя і арганізацыя аховы здароўя". Аператыўна рэагуючы на запатрабаванні практычнай медыцыны і фармацыі, выкладчыкі факультэта пастаянна абнаўляюць змест курсаў, удасканальваюць формы і віды навучання.

На факультэце павышаюць кваліфікацыю:

  • урачы-тэрапеўты
  • урачы-хірургі
  • урачы-анколагі
  • урачы-педыятры
  • урачы-акушэры-гінеколагі
  • урачы-алерголагі-імунолагі
  • урачы-кардыёлагі
  • урачы-неўролагі і нейрахірургі
  • урачы агульнай практыкі
  • урачы ўльтрагукавой дыягностыкі
  • урачы-траўматолагі
  • урачы хуткай медыцынскай дапамогі
  • урачы-анестэзіёлагі-рэаніматолагі
  • урачы-фтызіятры
  • урачы-інфекцыяністы
  • урачы-отарыналарынголагі
  • урачы-стаматолагі
  • урачы лабараторнай дыягностыкі
  • іншыя ўрачы-спецыялісты
  • правізары аптэчных устаноў і прадпрыемстваў усіх формаў уласнасці і ведамаснай прыналежнасці.

На факультэце можна прайсці перападрыхтоўку па спецыяльнасцях:

  • Агульная ўрачэбная практыка
  • Алергалогія і імуналогія
  • Кардыялогія
  • Анестэзіялогія і рэаніматалогія
  • Анкалогія
  • Педыятрыя
  • Ультрагукавая дыягностыка
  • Фармацыя (для асоб з перарывам стажу работы, пры ўмове фарміравання групы ў 6 чалавек)