Факультэт прафарыентацыі і давузаўскай падрыхтоўкі ВДМУ

Тэлефон (факс): +375 (212) 37 09 37
Адрас: 210009 Віцебск, пр-т Фрунзэ, 27
Эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Час работы: 9:00-13:00 (13:00-14:00 абед), 14:00-17:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля

fpdp

pashkov Дэкан: Пашкоў Аляксандр Аляксандравіч
Адрас: 210009 Віцебск, пр-т Фрунзэ, 27
Эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Тэлефон: +375 (212) 37 09 37

Кароткая гісторыя

Падрыхтоўчыя курсы пры Віцебскім медыцынскім інстытуце першапачаткова былі арганізаваны ў 1934 годзе (год адкрыцця інстытута) і мелі тады назву "Рабочы факультэт", які праіснаваў да пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Першым дырэктарам Медрабфака быў Шэрман Л.Б., з 1937 года – Эстрына Л.І. Аднавілі сваю дзейнасць падрыхтоўчыя курсы ў 1975 годзе і ў наступныя гады арганізацыяй дапамогі ў падрыхтоўцы моладзі да паступлення ў ВНУ займаліся вопытныя выкладчыкі інстытута, а затым універсітэта. У 1997 годзе падрыхтоўчае аддзяленне пераўтворана ў факультэт прафарыентацыі і давузаўскай падрыхтоўкі.

Нарматыўная база факультэта

Нарматыўнай базай работы факультэта з'яўляюцца "Палажэнне аб факультэце давузаўскай падрыхтоўкі, падрыхтоўчым аддзяленні, падрыхтоўчых курсах" ад 21.07.2011 г. №980, "Палажэнне аб факультэце прафарыентацыі і давузаўскай падрыхтоўкі", якое зацверджана рэктарам універсітэта 08.03.2012 г.

Структура факультэта

У структуру факультэта ўваходзяць дэканат, кафедры біялогіі, рускай і беларускай моў, хіміі.

Форма падрыхтоўкі слухачоў

Падрыхтоўка слухачоў праводзіцца на дзённай, вячэрняй і завочнай формах навучання. Навучанне на падрыхтоўчым аддзяленні платнае.

Асноўныя мэты стварэння і работы факультэта:

  • правядзенне прафарыентацыйнай работы сярод моладзі, якая навучаецца і працуе;
  • арганізацыя ўзаемадзеяння з сярэднімі вучэбнымі ўстановамі па пытаннях прафарыентацыі, адбору моладзі, арыентаванай на атрыманне медыцынскіх і фармацэўтычных спецыяльнасцей;
  • арганізацыя ўзаемадзеяння з органамі кіравання аховы здароўя па пытаннях перспектыўнага планавання падрыхтоўкі медыцынскіх і фармацэўтычных кадраў для абласцей і рэгіёнаў рэспублікі;
  • арганізацыя ўзаемадзеяння з органамі кіравання адукацыі, аператыўны абмен інфармацыяй аб якасці падрыхтоўкі абітурыентаў, якія паступаюць у медыцынскі ўніверсітэт са школ розных рэгіёнаў;
  • непасрэдная работа з ліцэямі, гімназіямі, ССНУ, школамі, якія маюць профільныя біялагічныя класы па ўзгадненні патрабаванняў да падрыхтоўкі праграм і г.д.;
  • арганізацыя падрыхтоўкі па прадметах уступных экзаменаў абітурыентаў, якія маюць намер паступаць у медыцынскія ўніверсітэты або на біялагічныя факультэты іншых вышэйшых навучальных устаноў;
  • інфармацыйная работа з насельніцтвам па ўсіх пытаннях падрыхтоўкі да паступлення ў медыцынскія ўніверсітэты, прыёму, нарматыўных і заканадаўчых аспектах атрымання вышэйшай адукацыі;
  • вывучэнне новых варыянтаў прафесійнага адбору ў медыцынскую ВНУ, давузаўскай падрыхтоўкі.

З 1997 па 2014 год на ФПДП прайшлі падрыхтоўку больш за 5000 слухачоў дзённага падрыхтоўчага аддзялення, вячэрніх і завочных падрыхтоўчых курсаў. У 2014 годзе 97% слухачоў факультэта сталі студэнтамі медыцынскіх універсітэтаў Беларусі. Частка слухачоў ПА паспяхова прайшла конкурс і стала студэнтамі іншых ВНУ.

Вучэбная работа

Навучанне слухачоў праводзіцца па біялогіі, рускай і беларускай мовах, хіміі ў адпаведнасці з праграмамі падрыхтоўкі для паступлення ў ВНУ Рэспублікі Беларусь. Навучанне праводзяць выкладчыкі факультэта. Яны таксама аказваюць метадычную дапамогу выкладчыкам і навучэнцам ліцэяў, гімназій, сярэдніх школ з профільнымі хіміка-біялагічнымі класамі ў падрыхтоўцы па прадметах уступных экзаменаў.

Прыём дакументаў ажыццяўляецца з сярэдзіны жніўня па сярэдзіну верасня. Пачатак заняткаў – з сярэдзіны верасня (гл. Правілы прыёму на ФПДП ВДМУ).

Абітурыенты, якія прайшлі давузаўскую падрыхтоўку паступаюць у ВНУ ў адпаведнасці з «Парадкам прыёму ў ВДМУ».

Парадак прыёму на факультэт прафарыентацыі і давузаўскай падрыхтоўкі

Спіс супрацоўнікаў ФПДП:

Дэкан – Пашкоў Аляксандр Аляксандравіч
Намеснік дэкана – Маскалёў Канстанцін Васільевіч
Ст. інспектар – Гур'ева Аксана Уладзіміраўна