Фармацэўтычны факультэт

Фармацэўтычны факультэт ВДМУ рыхтуе правізараў па спецыяльнасці "1-79 01 08 - Фармацыя" для Рэспублікі Беларусь, а таксама магістраў фармацыі для замежных краін (Сірыйскай Арабскай Рэспублікі, Іарданіі, Каралеўства Марока, Туніса і інш.).

Тэрмін і форма навучання

Дзённая форма навучання - 5 гадоў, завочная форма навучання – 5,5 гадоў.
Навучанне ажыццяўляецца на бюджэтнай і дамоўнай (платнай) аснове.

Галоўная мэта дзейнасці факультэта ВДМУ ў вобласці якасці адукацыі - падрыхтоўка высокакваліфікаваных і запатрабаваных на рынку працы спецыялістаў і навуковых кадраў, аб'ём і якасць набытых ведаў, уменняў і практычных навыкаў якіх адпавядае патрабаванням спажыўцоў адукацыйных паслуг.

Асноўнымі дакументамі, на якіх грунтуецца забеспячэнне якасці адукацыйнага працэсу, з'яўляюцца Дзяржаўны адукацыйны стандарт па спецыяльнасці і Палажэнне аб выніковай дзяржаўнай атэстацыі выпускнікоў.

Падрыхтоўка спецыялістаў на факультэце ажыццяўляецца пры ўдзеле 24 кафедраў, уключаючы кафедры фармацэўтычнага факультэта:

  • фармацэўтычнай тэхналогіі з курсам трансферу тэхналогій (заг. кафедры к.ф.н., дац. Тарасава А.Н.);
  • батанікі и экалогіі (заг. кафедры к.б.н., дацэнт Кузняцова Н.П.);
  • агульнай і фізкалоіднай хіміі (заг. кафедры, д.п.н., дац. Кунцэвіч З.С.);
  • арганізацыі і эканомікі фармацыі з курсам ФПК і ПК (заг. кафедры, к.ф.н., дац. Хуткіна Г.А.);
  • арганічнай хіміі (заг. кафедры, к.б.н., Ходас В.А.);
  • прамысловай тэхналогіі лекавых сродкаў (заг. кафедры, д.ф.н., праф. Хішова В.М.);
  • стандартызацыі лекавых сродкаў (заг. кафедры к.ф.н., дацэнт Маісееў Д.У.);
  • таксікалагічнай і аналітічнай хіміі (заг. кафедры, д.ф.н., праф. Жабянцяеў А.І.);
  • фармакагнозіі (заг. кафедры, д.ф.н., праф. Бузук Р.М.);
  • фармацэўтычнай хіміі (заг. кафедры, к.ф.н., дац. Жарнасек А.К.);

Матэрыяльна-тэхнічная база кафедраў, якія забяспечваюць прафесійную падрыхтоўку спецыялістаў, спрыяе высокаму ўзроўню навучання. У вучэбным працэсе выкарыстоўваюцца Інтэрнэт-тэхналогіі, навейшыя праграмныя распрацоўкі ў вобласці кіравання фармацэўтычнай дзейнасцю, сучасныя інструментальныя метады аналізу лекавых сродкаў. Для падрыхтоўкі да заняткаў студэнты могуць выкарыстаць рэсурсы электроннай бібліятэкі, медыцынскай бібліятэкі, апублікаваныя курсы лекцый, падручнікі новага тыпу, якія ўключаюць лекцыйны матэрыял, практычныя навыкі і методыку іх выканання, тэставыя заданні з абгрунтаваннем правільных адказаў, электронныя падручнікі. Забяспечаны выхад у Інтэрнэт. Укараняюцца элементы дыстанцыйнага навучання ў сістэме Moodle.

На факультэце працуюць каля 150 чалавек прафесарска-выкладчыцкага складу ўніверсітэта, з якіх 20% - дактары навук і 55 % кандыдаты навук. Высокі прафесійны і навуковы патэнцыял выкладчыцкага складу дазваляе ўжываць у вучэбным працэсе сучасныя адукацыйныя тэхналогіі: дзелавыя гульні, мадэляванне практычных сітуацый і г.д.

На працягу навучання на фармацэўтычным факультэце студэнты вывучаюць 41 дысцыпліну, згрупаваную ў наступныя блокі:

  • сацыяльна-гуманітарныя дысцыпліны
  • прыродазнаўчанавуковыя дысцыпліны
  • агульнапрафесійныя і спецыяльныя дысцыпліны

Сацыяльна-гуманітарны блок фарміруе ў студэнта светапогляд адукаванага і культурнага чалавека, арыентавальнага ў пытаннях гісторыі, філасофіі, сацыялогіі, які свабодна валодае замежнымі мовамі і асновамі латыні.

У рамках прыродазнаўчанавуковага блока студэнты атрымліваюць веды па розных відах хімічных дысцыплін, матэматыцы і фізіцы, біялогіі і батаніцы, нармальнай і паталагічнай фізіялогіі, мікрабіялогіі і г.д., якія ствараюць тэарэтычную і практычную базу, неабходную для паспяховага засваення спецыяльных дысцыплін.

Агульнапрафесійныя і спецыяльныя дысцыпліны ствараюць ланцужок паслядоўнага навучання, падчас якога студэнт "праходзіць шлях" ад фундаментальных прынцыпаў дзеяння лекавых сродкаў да іх клінічнага ўжывання; ад хімічнай структуры рэчываў, якія валодаюць біялагічнай актыўнасцю да іх увасаблення ў пэўную лекавую форму; ад канструкцыі асобных прыбораў для выраба лекавых сродкаў да эканомікі і кіравання фармацэўтычнай вытворчасцю.

Навучанне носіць практыка-арыентаваны характар. Практычныя заняткі па спецыяльных дысцыплінах праводзяцца ў аптэках Віцебскага ТП РУП "Фармацыя", Віцебскай абласной кантрольна-аналітычнай лабараторыі, на ААТ "Белвітуніфарм" і ТАА "Рубікон". У 2007 годзе была адкрыта ўласная аптэка 1 катэгорыі УА ВДМУ, якая таксама з'яўляецца вучэбнай базай фармацэўтычнага факультэта. Падчас навучання студэнты праходзяць наступныя віды практык: 4 вучэбныя (аптэчная азнаямленчая, па батаніцы, па фармакагнозіі, медыцынская азнаямленчая) і 5 вытворчых (па аптэчнай і прамысловай тэхналогіі лекавых сродкаў, кантролю якасці, клінічнай фармакалогіі, арганізацыі і эканоміцы фармацыі).

На фармацэўтычным факультэце створана Лабараторыя стандартызацыі і кантролю якасці лекавых сродкаў, якая з'яўляецца базай для правядзення заняткаў і выкананні дыпломных работ студэнтамі, магістарскіх, кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый супрацоўнікамі ўніверсітэта. На базе Лабараторыі стандартызацыі і кантролю якасці лекавых сродкаў выконваюць аналітычны этап біяэквівалентных даследаванняў айчынных лекавых сродкаў.

Завочная форма навучання

На фармацэўтычным факультэце ёсць завочная форма навучання па спецыяльнасці "1-79 01 08 - Фармацыя".

Вучэбны працэс арганізаваны ў адпаведнасці з тыпавымі праграмамі па дысцыплінах, адпаведных дззённаму навучанню.

На завочную форму навучання прымаюцца:

1. асобы, якія маюць сярэднюю фармацэўтычную адукацыю і якія працуюць па профілі абранай спецыяльнасці (пры атрыманні першай вышэйшай адукацыі);

2. асобы, якія маюць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасцях:

  • 31 05 01-03 "Хімія (фармацэўтычная дзейнасць)",
  • 79 01 01 "Лячэбнае справа",
  • 79 01 02 "Педыятрыя",
  • 79 01 03 "Медыка-прафілактычная справа",
  • 79 01 04 "Медыка-дыягнастычная справа",
  • 79 01 07 "Стаматалогія"
    (пры атрыманні другой і наступнай адукацыі).

Па заканчэнні фармацэўтычнага факультэта ВДМУ выпускнікі-правізары на працягу 5 месяцаў праходзяць інтэрнатуру, пасля заканчэння якой здаюць кваліфікацыйны экзамен і атрымліваюць сертыфікат спецыяліста.

З 2010 года ажыццяўляецца навучанне студэнтаў на 2-й ступені вышэйшай адукацыі (магістрантаў) па спецыяльнасцях:

  • 1-79 80 30 "Тэхналогія лекаў і арганізацыя фармацэўтычнай справы";
  • 1-79 80 31 "Фармацэўтычная хімія, фармакагнозія".

На факультэце ажыццяўляецца падрыхтоўка навуковых кадраў праз вочную і завочную аспірантуру айчынных і замежных грамадзян.

Пры ўніверсітэце на працягу больш за 15 гадоў працуе Савет па абароне дысертацый Д 03.16.02. З 1998 года выдаецца навукова-практычны часопіс "Веснік фармацыі".

Дэканат фармацэўтычнага факультэта

KorozhanNV Каражан Наталля Валер'еўна – дэкан факультэта, к.ф.н., дацэнт
  Верамчук Аксана Аляксандраўна - намеснік дэкана (1, 2 курс дзённай формы атрымання адукацыі; 3 курс завочнай формы атрымання адукацыі);
SerakEA Сярак Алена Аляксееўна - намеснік дэкана (4, 5 курс дзённай формы атрымання адукацыі; 4, 5 курс завочнай формы атрымання адукацыі), старшы выкладчык;
  Маісеева Алеся Міхайлаўна - намеснік дэкана (завочная форма атрымання адукацыі; 3 курс дзённай формы атрымання адукацыі), к.м.н., дацэнт.

Час работы дэканата фармацэўтычнага факультэта:

Прыём студэнтаў дэканам і намеснікамі дэкана: Пн. – Пт. с 14.00 до 17.30
Прыём студэнтаў інспектарамі: Пн. – Пт. с 8.00 до 17.30, абед - с 13.00 до 14.00

Кантактны тэлефон: (8-0212) 64-81-79 (дэканат 1-3 курса дзённай формы атрымання адукацыі, дэканат завочнай форма атрымання адукацыі)
Кантактны тэлефон: (8-0212) 65-11-13 (дэканат 4-5 курса дзённай формы атрымання адукацыі)
Кантактны тэлефон: (8-0212) 60-05-34 (дэкан)

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.