Згодна Дэктрэта Прэзідэнта нашай Рэспублікі 2016 год аб'яўлены Годам Культуры. 13 мая 2016 г. на базе бібліятэкі імя М. Горкага пашырылі паняцце культура: бо гэта не толькі мастацтва альбо тэатр, а гэта і культура здаровага ладу жыцця, культура ўзаемаадносінаў, культура мовы, культура старэння чалавека ў нашым сучасным грамадстве.
У рамках Года Культуры пры актыўнай падтрымцы ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама быў праведзены міждысцыплінарны лекторый "Як правiльна не старэць па-беларуску", арганізаваны Беларускім рэспубліканскім геранталагічным грамадствам і факультэтам «Здароўезахавання» Народнага Сыцыяльнага Ўніверсітэта Установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» і Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна.
У лекторыы ўдзельнічалі прафесар Кiрыл Прашчаеў і дацэнт Таццяна Аленская, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, выкладчакі і студэнты «Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта”, навучэнцы факультэта «Здароўезахавання», супрацоўнікі бібліятэк горада і іншых нашых гасцей!
Падчас лекцый слухачы даведаліся пра тое, што такое старэнне – хвароба цi нармальны працэс, цi можна ў сталым узросце застацца маладым, а калi можна – то як. І як можна цiкава сумясцiць практыкаваннi і іншыя сродкі для актыўнасці цела i мозгу.
Пагутарылі i пра мiфы – цi праўда тое, што чалавек можа пражыць трыста гадоў, цi ёсць лекi ад старэння, цi можна ў сталым узросце займацца спортам i гэтак далей.
Таксама падыскутавалі i пра заўчаснае старэнне i адкажым на пытанне – чаму розныя людзi аднолькавага ўзросту выглядаюць па-рознаму: хто выглядаем маладзейшым, а хто старэйшым. Безумоўна, не запамятавалі i пра нашых знакамiтых землякоў, якiя зрабiлi значны ўклад у развiццё беларускай геранталагiчнай навукi – пра акадэмiка Купрэвiча – заснавальнiка беларускай геранталогii, пра акадэмiка-бiяхiмiка Астроўскага.