Аб падзяцы за супрацоўніцтва ад імя калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Паважаны Анатоль Тадэвушавіч!

Ад імя калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншуем Вас, супрацоўнікаў і студэнтаў Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта з Днём беларускай навукі і выказваем падзяку супрацоўнікам бібліятэкі ВДМУ за актыўны ўдзел у фарміраванні электроннага інфармацыйнага рэсурсу нацыянальнага ўзроўню  базы даных Вучоныя Беларусі, у стварэнні якога прымаюць удзел яшчэ 35 арганізацый нашай краіны. Гэта дазваляе прадставіць інфармацыю аб айчынных навуковых і навукова-педагагічных кадрах, папулярызаваць дасягненні беларускай навукі і адукацыйнага асяроддзя сусветнай інфармацыйнай супольнасці.

Адзначаем высокі ўзровень арганізацыі работы супрацоўнікаў Вашай бібліятэкі, іх прафесіяналізм у пошуку і аналізе біяграфічнай і бібліяграфічнай інфармацыі, адказнасць за якасць кантэнту. Спадзяёмся на далейшае плённае супрацоўніцтва ў стварэнні базы даных Вучоныя Беларусі і іншай інфармацыйнай прадукцыі.

Выказваем надзею, што праца супрацоўнікаў бібліятэкі будзе адзначана ў Вашай установе.

Генеральны дырэктар Р.С.Матульскі

2024

emblema osvobojdeniya

105 let

abitur

MZ

Издаваемые в ВГМУ научно-практические журналы и сборники