Студэнты ВДМУ – удзельнікі мерапрыемстваў лідэрскай платформы “Каманда будучыні”

komanda_bud 0115 лютага 2025 года ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка Маладзёжны Парламент пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь правёў другое мерапрыемства восьмага набору лідэрскай платформы “Каманда будучыні”.

У ходзе першага блока мерапрыемства была прапанавана выдатная магчымасць прайсці трэнінг па майстэрстве невярбальнай камунікацыі , што дапамагло ўдзельнікам лепей зразумець, наколькі важныя не толькі словы, але і невябральныя сродкі зносін.

У другім блоку была прапанавана дзелавая гульня “Мадэль ШАС”. Удзельнікі былі раздзелены на 10 каманд, кожная з якіх прадставіла адну з краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. У фармаце “мазгавога штурму” актыўна абмяркоўваліся актуальныя міжнародныя праблемы. У ходзе абмеркаванняў былі прапанаваны шляхі рашэння. 10 лепшых гульцоў былі адзначаны дыпломамі пераможцаў, сярод якіх былі студэнты 6 курса лячэбнага факультэта ВДМУ Кіслоў К.Д. і Аліфірэнка Д.А.

Студэнты ВДМУ: «Для нас вялікі гонар прыняць удзел у дадзеным мерапрыемстве. Гэта падзея стала важным этапам у нашым навучанні і асобасным   росце! Гэта не толькі цікавая, але і карысная практыка. Кожны ўдзельнік праекта змог даведацца шмат новага, праявіць сябе. Чакаем з нецярпеннем наступную сустрэчу!»

komanda_bud 02komanda_bud 03komanda_bud 04