Новая выстава ў Арт-галерэі бібліятэкі

afisha bibliot

Помнікі гісторыі, культуры і архітэктуры, аб'екты турызма і прыроднага багацця краіны ў новым фотапраекце «Мая Беларусь».

Прадстаўляем вашай увазе першую выставу фотаработ «Віцебск. Віцебская вобласць» у рамках фотапраекта «Мая Беларусь».  Фотапраект «Мая Беларусь» – гэта віртуальнае экскурс-падарожжа па гістарычных мясцінах краіны, якое прадэманструе гарманічнае спалучэнне культурных аб’ектаў і старажытных пабудоў, самабытнасць культуры і гісторыі нашага народа, а таксама адметнасць і мясцовы каларыт кожнай вобласці.  Выказваем вялікую падзяку ўдзельнікам праекта за прадстаўленыя фотаматэрыялы, якія падзяліліся не толькі сваімі эмоцыямі, але і «дарожнай картай» вандровак. Менавіта іх можна прагледзіць, калі перайсці па ссылцы праз QR-код.    Заўважаць новыя дэталі, дарогі і ракурсы там, дзе іх ніхто не бачыў – так ствараецца ваша незвычайная «дарожная карта» з уласных уражанняў!  Запрашаем да прагляду! Запрашаем вандраваць!