Новы праект у Арт-галерэі бібліятэкі

vistavkaУ снежні бібліятэка радуе сваіх карыстальнікаў адкрыццём новай выставы, якая прадстаўлена экспазіцыяй рэпрадукцый мастацкіх твораў «Чароўнае святло зімовых святаў» у творчым дыялогу з вершамі ветэрана працы ВДМУ Ірыны Аляксандраўны Пупа.

У тэматычнай выставе – жывапіс і графіка сучасных беларускіх і расійскіх мастакоў, мастацкія творы якіх аб’яднаны агульнай тэмай – святочнай пераднавагодняй зімой.

Незвычайнае спалучэнне мастацкіх работ з вершамі ветэрана працы ВДМУ Ірыны Аляксандраўны Пупа прадэманструе нам разнастайную панараму навагодніх вобразаў, калейдаскоп святочных пажаданняў, традыцый, успамінаў і асацыяцый.

Аматары Калядных гулянняў, цудаў Раства, выканання жаданняў у навагоднюю ноч змогуць памроіць і зарадзіцца выдатным настроем.