Сёння ў Беларусі, як і раней, вялікая ўвага надаецца захаванню гістарычнай памяці, культурнай спадчыны нашай краіны, а культурна-пазнавальны турызм карыстаецца ўсё большым агульным попытам. Таму з вялікім задавальненнем прадстаўляем вашай увазе выставу фотаработ «Гродна. Гродзенская вобласць» у рамках фотапраекта «Мая Беларусь».
Фотапраект «Мая Беларусь» – гэта віртуальнае экскурс-падарожжа па гістарычных мясцінах краіны, якое дэманструе гарманічнае спалучэнне культурных аб’ектаў і старажытных пабудоў, самабытнасць культуры і гісторыі нашага народа, а таксама адметнасць і мясцовы каларыт кожнай вобласці.
Гродзенская вобласць мае сваю багатую культурную спадчыну, а Гродна – адзіны горад у Беларусі, дзе на тэрыторыі гістарычнага цэнтра захавалі помнікі старажытнарускага дойлідства, готыкі, рэнесансу, барока, класіцызму і іншых напрамкаў. Менавіта таму яго называюць горадам-музеем пад адкрытым небам.
Выказваем вялікую падзяку ўдзельнікам праекта за прадстаўленыя фотаматэрыялы, якія падзяліліся не толькі сваімі эмоцыямі, але і «дарожнай картай» вандровак. Менавіта іх можна прагледзець, калі перайсці па ссылцы праз QR-код.
Заўважаць новыя дэталі і незвычайныя ракурсы, адчуваць асалоду ад знаёмства з новым і цікавым – так ствараецца ваша незвычайная «дарожная карта» з уласных уражанняў!
Запрашаем да прагляду! Запрашаем вандраваць!
Русский
Беларуская мова
English
French
Spanish
中文(繁體.台灣)
العربية الموحدة 










