Практика студентов ВГМУ в Запорожском государственном медицинском университете

ШЛЯХАМ «З ВАРАГАЎ У ГРЭКI»

Шмат гадоў таму назад, яшчэ нават да заснавання такiх гарадоў як Вiцебск i Запарожжа, iснавала цесная сувязь памiж пасяленнямi вакол Заходняй Дзвiны i пасяленнямi на пабярэжжы Дняпра, у тым лiку, з вострава Хорцiца, якi гiстарычна быў месцам прыпынку тарговых караванаў на шляху «з варагаў у грэкi» пасля цяжкай часткi “волака судоў”, цi у супрацьлеглым напрамку. Такiм чынам, нашы продкi спакон вякоў падтрымлiвалi сувязь памiж сабой, абменьваючыся не толькi таварамi, але i традыцыямi, поглядамi на жыццё. Можа менавiта таму, двухтыдневая студэнцкая практыка выхаванцаў з Вiцебскага медыцынскага ўнiверсiтэта на базе Запарожскай абласной бальнiцы не выклiкала нiякiх цяжкастей, а ўзаемаадносiны з калегамi з Запарожскага медыцынскага ўнiверсiтэта склалiся найлепшым чынам…

возле университета

Але аб усiм па чарзе. У гэтым годзе ўпершыню памiж Вiцебскiм i Запарожскiм медыцынскiмi ўнiверсiтэтамi быў заключаны дагавор аб супрацоўнiцтве, адным з аспектаў якога зацверджаны абмен студентамi для праходжання iмi летняй вытворчай практыкі на базах медыцынскiх устаноў. У Запарожжа з 2 па 14 лiпеня была адпраўлена дэлегацыя з пяцi студэнтаў 3 курса лячэбнага факультэта ВДМУ для праходжання iмi практыкi па хiрургii у якасцi працэдурнай медыцынскай сястры и куратара - ассiстэнта кафедры агульнай хiрургii Марыны Генадзьеўны Ржэускай. Кiраўнiкi i члены прафкома студэнтаў i мiжнароднага аддела ЗДМУ вельмi ветлiва i цепла сустрэлi нашых прадстаўнiкоў i забяспечылi iх усiм неабходным для камфортнага гасцявання. Сваё прывiтанне i найлепшыя пажаданнi выказалi таксама рэктар унiверсiтэта, прафесар Юрый Мiхайлавiч Калеснiк, i члены рэктарату падчас сустрэчы з нашымi студэнтамi.

на кафедре

Павышалi сваё майстэрства i навыкi студэнты на базе Запарожскай абласной клiнiчнай бальнiцы, дзе нашы выхаванцы прадэманстравалi высокi ўзровень падрыхтоўкi, а таксама зацiкаўленнасць i iмкненне спазнаць як мага больш новага. Менавiта таму, акрамя сваiх непасрэдных абавязкаў, студэнты пазнаёмiлiся з ходам правядзення аперацыйных умешванняў на адкрытым сэрцы, аб чым падрабязна i з захапленнем расказваў кiраўнiк цэнтра сардэчна-сасудзiстай хiрургii i трансплантацыi, прафесар Аляксандр Сямёнавiч Нiконенка. Вiцебская дэлегацыя вельмi ўдзячна назначанаму куратару практыкi ассiстэнту кафедры шпiтальнай хiрургii Аляксандру Аляксандравiчу Падлужнаму, а таксама ўсяму медыцынскаму персаналу клiнiкi за добразычлiвасць, якасную дапамогу i ўсестароннюю падтрымку.

на практике

Аднак, акрамя непасрэднай практыкi, мноства пазiтыўных эмоцый у вiцебскiх студэнтаў вызвала арганiзацыя iх вольнага часу. Так, падчас знаёмства з унiверсiтэтам, студэнты былi ўраджаны ўзроўнем матэрыяльна-тэхнiчнай базы i сучасных перадавых тэхналогiй мiжкафедральнага трэнiнгавага i фантомнага стаматалагiчнага цэнтраў, анатамiчнага музея, унiверсiтэцкай клiнiкi, якiя дазваляюць студэнтам атрымлiваць якасную медыцынскую падрыхтоўку як на даклiнiчных, так i на клiнiчных кафедрах.

Незабыўныя эмоцыi выклiкалi шматлiкiя прагулкi i экскурсii па адметным мясцiнам Запарожжа. Так, разам з супрацоўнiкамi прафкома студэнтаў, Сяргеем Нiкалаевiчам Кулеш, Дзмiтрыем Уладзiмiравiчам Цiмафеевым, супрацоўнiкам мiжнароднага аддзела Юрыем Нiкалаевiчам Кучаравым, а таксама адказнымi студэнтамi ЗДМУ, вiцебская дэлегацыя наведала музей тэхнiкi Багуслаева, металургiчны камбiнат «Запарожсталь», музей гiсторыi Запарожскага казацтва на востраве Хорцiца, здзейснiлi абзорную экскурсiю на параходзе па Дняпру, адпачылi падчас прагулкi на байдарках i ў Дубовым гаi. Дзякуючы гэтым людзям вiцябляне нi на хвiлiну не засумавалi, а еднасць беларускiх i украiнскiх студэнтаў неаднаразова была адзначана двухбакова.

Членамi як нашага, так i братэрскага ВНУ былi агучаны пажаданнi да дальнейшага супрацоўнiцтва i ўмацавання адносiн памiж унiверсiтэтамi ў розных напрамках дзейнасцi.

Безумоўна, першы вопыт супрацоўнiцтва быў пазiтыўны i перспектыўны. Шлях «з варагаў у грэкi» атрымаўся на славу! Напэўна, цяпер з радасцю и захапленнем сэрца неабходна чакаць зваротнага кроку «з грэкаў у варагi», каб таксама на найвышэйшым узроўнi вiтаць i прымаць дэлегацыi з Запарожжа

Асiстэнт кафедры агульнай хiрургii Ржэуская М.Г. (фотаздымкi з асабiстага архiву).

2024

emblema osvobojdeniya

105 let

abitur

MZ

Издаваемые в ВГМУ научно-практические журналы и сборники